Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісьменьнік А.Дракахруст: “Аснова нацыі – гэта мова”


Валянціна Аксак, Менск У выдавецтве “Энциклопедикс” выйшла празаічная кніга “Негаснущие зарева”. Яе аўтар, Аляксандр Дракахруст – вядомы расейскі паэт, які ўжо больш за 40 гадоў стала жыве ў Беларусі. Некаторыя ягоныя нататкі пра беларускую мову, зьмешчаныя ў гэтай кнізе, сталі нагодаю для інтэрвію зь ім, якое запісала наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Вы пішаце: “Я б мог паўтарыць усьлед за Забалоцкім: вечна верую ў жыватворную й поўную розуму рускую мову. Па-за ёю я ня мысьлю свайго існаваньня. Гэта мая родная стыхія. Можа быць, таму я так добра разумею сяброў, для якіх такой самай стыхіяй зьяўляецца родная мова”. У сувязі з гэтым запісам у мяне да Вас такое пытаньне: як складваліся Вашыя адносіны з роднай мовай?”

(Дракахруст: ) “Мой бацька быў з 1929 году ў Беларусі. Ён быў камісарам палка ў Быхаве, а потым загадчыкам палітаддзела 33 дывізіі ў Магілёве. Апошняе ягонае месца – гэта Барысаў. Я пачаў вучыцца ў Магілёве й працягваў навучаньне ў Барысаве. У Барысаве ў нас быў цудоўны выкладчык беларускай мовы па прозьвішчы Самцэвіч. Ён першым прывіў мне любоў да беларускай мовы, і я, уласна, ведаў беларускую мову яшчэ тады, як школьнік. Таму калі паўстала пытаньне аб вяртаньні з Далёкага Ўсходу – у мяне была магчымасьць паехаць на Ўкраіну, у Адэсу – я абраў Менск, таму што мяне вабіла ў гэтую краіну. І ў 1962 годзе я ўпершыню з 1937 году прыехаў у Менск”.

(Карэспандэнтка: ) “Вы прыехалі ў Беларусь, і Вашымі сябрамі сталі вядомыя беларускія пісьменьнікі. Скажыце, калі ласка: тое, што Вы рускі пісьменьнік, а яны беларускія, калі-небудзь адбівалася на Вашых адносінах?”

(Дракахруст: ) “Ды не, ведаеце, мы цудоўна сябруем з Рыгорам Барадуліным, з Караткевічам выбітныя адносіны былі...”

(Карэспандэнтка: ) “Палітыкі часта гавораць, што мова вызначае арыентацыю: маўляў, беларусы – гэта людзі, якія называюцца нацыяналістамі, а рускамоўныя – гэта тыя, хто адназначна выступае за саюз з Расеяй. Скажыце, калі ласка: Вы, рускі пісьменьнік, рускі чалавек у Беларусі – як Вы ставіцеся да падобных цьверджаньняў?”

(Дракахруст: ) “Я лічу, што Беларусь, канечне ж, павінна быць незалежнай, гэта цалкам натуральна. Канечне, аснова нацыі – гэта мова, і зьнікненьне мовы непазьбежна пацягне за сабой зьнікненьне нацыі. Узьніклая трасянка – гэта зразумела, але ў цэлым маё меркаваньне цалкам недвухсэнсоўнае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG