Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея й Турэччына падпішуць шэраг міждзяржаўных дамоваў


АНКАРА. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін сёньня ў Турэччыне праводзіць перамовы зь кіраўнікамі Турэччыны. Гэта першы афіцыйны візыт у Анкару кіраўніка Расеі. Учора Ўладзімер Пуцін заявіў, што эканамічныя і гандлёвыя дачыненьні паміж дзьвюма краінамі – моцныя і маюць добры патэнцыял. Прэзыдэнт Турэччыны Ахмэт Сэзэр, у сваю чаргу, адзначыў, што дзьве краіны мусяць супрацоўнічаць у барацьбе з тэрарызмам, кантрабандай зброі і наркотыкаў, а таксама распаўсюдам зброі масавага зьнішчэньня. Мяркуецца, што Расея й Турэччына падпішуць шэраг дамоваў аб супрацоўніцтве ўключна з супрацоўніцтвам у абароне, эканоміцы і энэргетыцы. Будзе абмеркаваная таксама сытуацыя ў Чачэніі.
XS
SM
MD
LG