Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія вінаваціь 5 баўгарак у наўмысным распаўсюдзе СНІД


ТРЫПАЛІ. Лібія абмяркуе замену сьмяротнага пакараньня для пяцёх баўгарскіх мэдсёстраў, зьвінавачаных у інфікаваньні дзяцей ВІЧ, калі Баўгарыя прапануе кампэнсацыю. У траўні лібійскі суд асудзіў пецярых сясьцёр і аднаго лекара да сьмерці быццам за тое, што яны наўмысна арганізавалі эпідэмію ў шпіталі ў Бэнгазі, заразілі 426 дзяцей і забілі 40. Лібія запатрабавала фінансавай кампэнсаці для сем’яў. Сёстры сьцьвярджаюць, што агаварылі сябе пад катаваньнямі, а заходнія экспэрты засьведчылі, што эпідэмія ў шпіталі пачалася раней, чым сёстры прыехалі ў шпіталь. Прычыны эпідэміі -- антысанітарыя і ўбоства.
XS
SM
MD
LG