Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі Іраку сустрэнуцца з прэзыдэнтамі Расеі і ЗША


ПРАГА. Часовы прэзыдэнт Іраку Газі Аль-Явар у панядзелак правядзе ў Вашынгтоне перамовы з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, у той час як часовы прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі правядзе перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным. Явар і Буш абмяркуюць праблемы бясьпекі і агульныя выбары, плянаваныя на 30 студзеня. Аляўі правядзе перамовы што да напружанай пазыцыі Расеі ў дачыненьні да вайны, якую вядзе ў Іраку ЗША. Пуцін і Аляўі выказалі намер "гаварыць пра эканамічныя пэрспэктывы, а не выказваць шкадаваньне аб вайне ў Іраку".
XS
SM
MD
LG