Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку за два дні забітыя больш за 60 чалавек


ІРАК. У Кіркуку зьдзейсьнены бомбавы замах на генэрала ірацкай гвардыі Анвара Ахмэда. Ніхто не пацярпеў. Ля горада Тыкрыта ваяўнікі абстралялі аўтобусы, на якіх ірацкія супрацоўнікі вайсковай базы ЗША ехалі на працу. Загінулі прынамсі 17 чалавек, 13 параненыя. У Баіджы ў выніку выбуху замінаванага аўтамабіля загінулі тры ірацкія гвардзейцы і 18 былі параненыя. У Багдадзе 2 аўтамабільныя бомбы разьнесьлі пастарунак. У выніку замаху 37 чалавек былі параненыя, два паліцыянты сканалі. Усяго ваяўнікі забілі сёньня прынамсі 21 чалавека, учора – прынамсі 40. Ваяўнікі забіваюць у асноўным мясцовых жыхароў, якія супрацоўнічаць з ЗША. Спэцыяльны прадстаўнік ААН у Іраку, Лахдар Брагімі, заявіў, што выбары 30 студзеня могуць быць праведзеныя толькі пры паляпшэньні сытуацыі з бясьпекай у Іраку. У Багдадзе каля 200 суніцкіх палітычных і рэлігійных дзеячоў заявілі, што вынікі выбараў, праведзеных ў абстаноўцы гвалту, могуць быць аспрэчаныя.

ФАЛЮДЖ.А. Ірацкае прадстаўніцтва Чырвонага Крыжа адышло ад Фалюджы, спасылаючыся на небясьпеку з-за перастрэлак паміж амэрыканскімі войскамі і парэшткавымі групамі ваяўнікоў, якія працягваюць супраціў пасьля масаванага наступу на горад у лістападзе.
XS
SM
MD
LG