Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран не жадае бачыць інспэктараў МАГАТЭ на ваенных базах


ТЭГЕРАН. Прадстаўнік іранскага Міністэрства замежных справаў Хамід Рэза Азэфі заявіў, што Іран не абавязаны дапускаць інспэктараў ААН на ваенныя аб’екты, якія, на думку амэрыканскіх экспэртаў, маюць дачыненьне да сакрэтнай ядравай праграмы Тэгерану. Азэфі падкрэсьліў, што Тэгеран паважае абавязальніцтвы па дамове аб нераспаўсюдзе ядравай зброі. ЗША працягваюць сьцьвярджаць, што Іран таемна распрацоўвае ядравую зброю на базах непадалёку ад Тэгерану.
XS
SM
MD
LG