Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бэлград незадаволены асобай прэм''ер-міністра Косава, прызначанага ў пятніцу


БЭЛГРАД. Сёньня найвышэйшыя асобы Сэрбіі запатрабавалі адстаўкі былога лідэра этнічных албанцаў Рамуша Гарадыная, які ўчора Асамблеяй Косава быў прызначаны прэм’ер-міністрам Косава. Сэрбы абвінавачваюць Гарадыная ў ваенных злачынствах супраць мірнага сэрбскага насельніцтва ў Заходнім Косаве, дзе ён кіраваў групоўкамі паўстанцаў Войска вызваленьня Косава ў час вайны 1998-99 гадоў. Бэлград настойвае на тым, каб Гарадынай адказваў перад Трыбуналам ААН у пытаньнях ваенных злачынстваў у былой Югаславіі. Пакуль, аднак, Трыбунал ня вылучыў супраць яго ніякіх абвінавачаньняў. Прэм’ер-міністар Сэрбіі Ваіслаў Каштуніца назваў прызначэньне Гарадынаі “палітычнай правакацыяй” і сказаў, што будзе пісьмова патрабваць адстаўкі Гарадыная ад адміністратара ААН у Косаве Сарэна Ясэна-Пэтэрсэна, Рады бясьпекі ААН і Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG