Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскі прэзыдэнт крытычна выказаўся наконт прапанаванай рэформы Рады бясьпекі ААН


НЬЮ-ДЭЛІ. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін сёньня выказаўся супраць асноўных парадаў камісіі ААН у справе рэформы Рады бясьпекі. Пуцін, які цяпер знаходзіцца з афіцыйным візытам у Індыі, сказаў рэпарцёрам, што любая рэформа Рады бясьпекі будзе аднабаковай, калі новыя сябры ня будуць мець права вэта. Пуцін падкрэсьліў, што тады гэтае права мусіць быць скасаванае для ўсіх сябраў Рады. Раней камісія ў справе рэформы Рады бясьпекі запрапанавала два шляхі правядзеньня рэформы. Адзін зь іх – пашырэньне шэрагаў сябраў Рады на шэсьць крэслаў. Другі – стварэньне новай структуры Рады, у якой будуць 8 сябраў Рады – па два ад Азіі, Афрыкі, Эўропы і Амэрыкі. На думку сябраў камісіі, толькі 5 сталых сябраў Рады меліся б мець права вэта. Сёньня Ўладзімер Пуцін таксама ўзяў удзел у адкрыцьці новага сумеснага індыйска-расейскага ваеннага прадпрыемства. Комплекс будзе вырабляць ракеты клясу “зямля-мора”. Мэта візыту Пуціна ў Індыю – умацаваньне дачыненьняў у галіне абароны і гандлю.
XS
SM
MD
LG