Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польскі Сэнат прагаласаваў за рэгістрацыю аднаполых шлюбаў


ВАРШАВА. Польскі сэнат 38 галасамі супраць 23 пры 15 устрыманых ухваліў законапраект, паводле якога гомасэксуальныя пары атрымаюць юрыдычныя правы легальнага партнэрскага зьвязку. Чакаецца, што гэта выкліча рэзкую крытыку Рыма-Каталіцкага касьцёлу. Сэнат адправіў законапраект у ніжнюю палату польскага парлямэнту, Сэйм, дзе, як чакаецца, сустрэне супраціў. Біль дазволіў бы гомасэксуальным парам рэгістраваць адносіны ў муніцыпалітэтах і пакідаць спадчыну.
XS
SM
MD
LG