Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея будзе абстрэльваць ракетамі замежныя тэрыторыі


МАСКВА. Расея сёньня папярэдзіла аб сваёй гатовасьці да ракетных абстрэлаў меркаваных баз падрыхтоўкі тэрарыстаў па-за межамі краіны. Камандуючы вайскова-паветранымі сіламі Расеі Ўладзімер Міхайлаў сказаў, што Расея будзе выкарыстоўваць стратэгічныя ракеты, усё, што ёсьць у распараджэньні войскаў. Міхайлаў не адказаў на пытаньне, якія краіны меліся на ўвазе. Міхайлаў таксама паведаміў, што ў будучым годзе стратэгічныя бамбавальнікі, якія могуць несьці ядравую зброю, зьдзейсьняць палёты над Атлянтычныя акіянам.
XS
SM
MD
LG