Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Драгамір Мілошавіч стане перад Трыбуналам ААН


САРАЕВА. Галоўны пракурор Міжнароднага трыбуналу ў справах ваенных злачынстваў у былой Югаславіі Карла дэль Понтэ заявіла, што адзін з былых сэрбскіх генэралаў, якіх абвінавачваюць у злачынствах супраць чалавечнасьці, зьдзейсьненых падчас вайны ў Босьніі ў 1992-95 гадох, Драгамір Мілошавіч, дабраахвотна здаўся трыбуналу. Яго абвінавачваюць у арганізацыі апэрацыі супраць жыхароў гораду Сараева. Цягам чатырохмесячнай апэрацыі загінулі 10,5 тыс. чалавек, сярод іх 1800 дзяцей. Сараева стала сымбалем ваенных пакутаў мірнага насельніцтва цягам вайны ў Босьніі. Генэрал Мілошавіч быў камандзірам Сараеўскага корпусу.
XS
SM
MD
LG