Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне рыхтаваўся замах на ірацкага прэм''ера


БЭРЛІН. Нямецкія ўлады паведамілі аб арышце трох іракцаў, якіх падазраюць у падрыхтоўцы замаху на жыцьцё кіраўніка пераходнага ўраду Іраку Іяда Аляўі падчас ягонага візыту ў Нямеччыну. Генэральны пракурор краіны Кэй Нэгм паведаміў пра арышт неўзабаве пасьля сустрэчы Іяда Аляўі з канцлерам Нямеччыны Гэрхардам Шродэрам. Паводле Нэгма, арыштаваныя зьяўляюцца сябрамі тэрарыстычнай групоўкі Ансар Аль-Іслам. Іхныя тэлефоны праслуховаўліся, за імі сачылі нямецкія службы бясьпекі, і ўсе іх дзеяньні даюць падставы меркаваць аб падрыхтоўцы замаху. Аляўі скасаваў сустрэчу зь іракцамі, якія жывуць у Бэрліне. Падчас перамоваў з Гэрхардам Шродарам канцлер выказаўся ў падтрымку пашырэньня ролі Нямеччыны ў падрыхтоўцы ірацкіх вайскоўцаў, а таксама ў адбудове Іраку. Аляўі сказаў, што іракцы высока ацэньваюць гэтую дапамогу.
XS
SM
MD
LG