Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 3 сьнежня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 3 сьнежня.

“Сялянская праўда”, 1924 год:

“Савецкая Беларусь” зьмяшчае ў №274 перадавіцу ў справе прэтэнсіяў Літвы на Вільню. У артыкуле гэтым газэта заяўляе, што Літва ня можа лічыць у справе Вільні на помач Радавай Расеі, бо правы на Вільню мае бясспрэчна толькі беларускі народ. Пакуль беларус быў палітычна неарганізаваным і пасыўным, Літва магла называцца на “гістарычныя правы”. Але цяпер палажэньне зьмянілася рашуча. На мейсца кулацка-ксяндзоўскай Літвы на гістарычную арэну выходзяць працоўныя масы Заходняй Беларусі… З рук моцнай Польшчы не літвінам вырваць Вільню. Гэта патроху пачынаюць разумець у Коўні”.

“Камунар Магілеўшчыны”, 1934 год. Афіцыйнае паведамленьне:

“Ад Цэнтральнага камітэта усесаюзнай камуністычнай партыі (большэвікоў). ЦК КП(б) з вялікім жалем паведамляе партыю, рабочы клас і ўсіх працоўных Саюза ССР і працоўных усяго свету, што 1-га снежня ў Ленінградзе ад здрадніцкай кулі ворага рабочага класа загінуў выдатны дзеяч нашай партыі, палкі бясстрашны рэволюцыянер, любімы кіраўнік большэвікоў і ўсіх працоўных Ленінграда — сакратар Цэнтральнага і Ленінградскага камітэтаў ВКП (большэвікоў), член палітбюро ЦК ВКП(б) тав. Сяргей Міронавіч Кіраў”.

“Могилевские ведомости”, 1994 год. Статыстычныя зьвесткі апытаньня магілёўцаў да 100 дзён кіраваньня А.Лукашэнкі:

“Хто ж яны, хаўрусьнікі й апанэнты Прэзыдэнта Лукашэнкі? Сярод службоўцаў доля пазытыўна настроеных складае больш за 80%, сярод студэнтаў і беспрацоўных — па 67%, сярод прамысловых рабочых — 65%, сярод работнікаў культуры — 64%, сярод работнікаў гандлю — 60%. Верыць ці спадзяецца на Аляксандра Лукашэнку кожны другі пэнсіянэр, кожны пяты прадпрымальнік і толькі 14% кіраўнікоў. Сацыяльны слой яўных апанэнтаў “кіроўнай лініі” Прэзыдэнта часьцей за ўсё складаецца з працаўнікоў кіраваньня, гандлю і вольных прадпрымальнікаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG