Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

26 чалавек загінулі ў Іраку ад выбухаў


БАГДАД. У сталіцы іраку сёньня прынамсі 26 чалавек сталі ахвярамі двух выбухаў. Кіроўца-самазабойца ўзарваў аўтамабіль побач зь мячэцьцю падчас ранішняй імшы. Ахвярамі гэтага выбуху сталі 14 чалавек. У заходнім раёне Багдаду ўзброеная групоўка ажыцьцявіла напад на пастарунак паліцыі. Загінулі 12 паліцыянтаў. Групоўка вызваліла блізу 50 вязьняў, якіх утрымлівалі ў будынку пастарунку. Адзін зь ісламісцкіх вэб-сайтаў зьмясьціў зварот, у якім зьвязаная зь ярданцам Абу Мусабам аз-Заракўі групоўка ўзяла на сябе адказнасьць за напад на пастарунак паліцыі. У горадзе Масул 5 чалавек былі забітыя, 17 параненыя ў выніку ракетнага абстрэлу будынкаў мясцовых урадаў. У горадзе Кіркук загінуў адзін амэрыканскі вайсковец, яшчэ два былі параненыя.
XS
SM
MD
LG