Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Украіны загадаў правесьці паўторнае галасаваньне


RFE/RL Вярхоўны суд Украіны часткова задаволіў скаргу кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Юшчанкі. Па-першае, былі адмененыя некалькі пастановаў Цэнтарвыбаркаму. Сярод іх — пастанова ЦВК аб абраньні прэзыдэнтам Віктара Януковіча, якая была прызнаная несапраўднай.

Па-другое, Вярхоўны суд загадаў ЦВК правесьці паўторнае галасаваньне, якое павінна быць праведзеная да 26 сьнежня.

Астатнія пункты скаргі Віктара Юшчанкі задаволеныя не былі.

Рашэньне Вярхоўнага суду ёсьць канчатковым і ня можа быць абскарджаным.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG