Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Багдадзе сёньня зноўку адбыўся напад на паліцыю


БАГДАД. Гэтай раніцай паўстанцы напалі на пастарунак у Багдадзе. Сярод паліцыянтаў ёсьць ахвяры, падпалены некалькі паліцэйскіх аўтамабіляў. Паўстанцы ўчора абстралялі з мінамёту цэнтар ірацкай сталіцы. Прынамсі адзін жыхар забіты і 11 паранены. На поўдні сталіцы тэрарыст-сьмяротнік выбухнуў сябе на кантрольна-прапускным пункце. Забіты нацыянальны гвардэец і цывільная асоба. Яшчэ два ірацкія жаўнеры загінулі на поўначы краіны. Амэрыканцы абвясьцілі, што павялічаць свае войскі ў Іраку да 150 тысяч чалавек. Гэта болей, чым было падчас уварваньня. Мэта павелічэньня — дадатковая бясьпека ў час выбараў, прызначаных на 30 студзеня.
XS
SM
MD
LG