Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Піначэта пазбавілі недатыкальнасьці


САНТ’ЯГА. Чылійскі суд пазбавіў недатыкальнасьці былога ваеннага кіраўніка краіны Аўгуста Піначэта. Суд разглядае яго магчымае дачыненьне да забойства генэрала Карласа Пратса. Ён быў забіты пры дапамозе замінаванай машыны. Гэта адбылося ў 1974 годзе ў Аргентыне, куды ўцёк Пратс, які лічыўся сымболем апазыцыі адносна ваеннага ўраду. Гэта другі выпадак, калі Піначэта пазбавілі недатыкальнасьці. Больш за 3 тысячы чалавек загінулі або зьніклі падчас кіраваньня рэжыму Піначэта з 1973-га да 1990-га гадоў. Піначэта паставілі перад абліччам мноства парушэньняў правоў чалавека, аднак сам ён непасрэдна ніколі ня быў абвінавачаны ў гэтых злачынствах.
XS
SM
MD
LG