Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі прэзыдэнт прыбыў у Індыю з трохдзённым візытам


НЬЮ-ДЭЛІ. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін прыбыў у Індыю з трохдзённым візытам. Мэта — узмацніць сувязі, у тым ліку вайсковыя са стратэгічным хаўрусьнікам Расеі. Пуцін таксама спадзяецца на падтрымку Індыі ў справе далучэньня Расеі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі. У сваю чаргу, Індыя шукае падтрымкі, каб атрымаць сталае месца ў Радзе бясьпекі ААН. Мяркуецца, што будуць падпісаны прыблізна 10 дакумэнтаў — па двухбаковых, міжнародных і глябальных праблемах. Гэта ўжо пятая сустрэча на найвышэйшым узроўні паміж Індыяй і Расеяй, пачынаючы з 2000-га году.
XS
SM
MD
LG