Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Юшчанка і Віктар Януковіч паабяцалі выконваць рашэньне Вярхоўнага суду ў справе выбараў


КІЕЎ. Сёньня ўвага будзе прыцягнута да Вярхоўнага суду Украіны. Чакаецца, што ён мае прыняць рашэньне адносна сьцьверджаньняў пра ашуканствы ў часе галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах. Паводле заканадаўства, Вярхоўны суд ня можа прымаць рашэньне наконт выбараў агулам, а толькі адносна паасобных акругаў. І Віктар Юшчанка, і Віктар Януковіч паабяцалі выконваць рашэньне, якое прыме суд. Прэзыдэнт Леанід Кучма ўчора сказаў, што ён хацеў бы звольніць урад толькі пасьля таго, як паўнамоцтвы ад прэзыдэнцкай адміністрацыі будуць перададзены прэм’ер-міністру і парлямэнту. У сераду парлямэнт прагаласаваў за тое, каб адправіць у адстаўку ўрад Януковіча. Учора ў Маскве Уладзімір Пуцін сказаў, што паўторнае правядзеньне другога туру украінскіх выбараў ні да чаго б не прывяло. У Вашынгтоне амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш сказаў, што любое новае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах ва Украіне павінна быць адкрытым, справядлівым і свабодным ад замежнага ўзьдзеяньня.
XS
SM
MD
LG