Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі выгналі з залі суду карэспандэнтку “Народнай волі”


Казімер Яноўскі, Гомель Сёньня з залы паседжаньняў Чыгуначнага суду ў Гомелі была прымусова выдаленая ўласная карэспандэнтка “Народнай волі” па Гомельскай вобласьці Ірына Макавецкая.

Ахова вывела журналістку пад рукі на патрабаваньне судзьдзі Тацяны Адрыбец, пасьля чаго прадстаўніца прэсы пад узброенай вартай перавозілася ў міліцыю і назад у суд.

Да Макавецкай, якая была затрыманая 4 гадзіны, не дапускалі яе прадстаўніка-юрыста.

Ірына Маквецкая прыйшла на судовае паседжаньне па справе дырэктаркі друкарні Юліі Марчанкі. Праверкі ў друкарні пачаліся пасьля таго, як маці Юліі прадпрымальніца Тацяна Марчанка вылучылася кандыдатам у Палату прадстаўнікоў па 36-й Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе і стала канкурэнткай афіцыйнага кандыдата. Па выніках праверак справа друкарні была перададзена у суд Чыгуначнага раёну, паседжаньне якога і паспрабавала наведаць журналістка Макавецкая. Пасьля выдаленьня з залы на яе складзены акт і чакае далейшае разьбіральніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG