Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Квасьнеўскі камэнтуе заяву Пуціна і Кучмы, якія выступілі супраць паўтору другога туру


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі ўвечары пракамэнтаваў заяву прэзыдэнтаў Кучымы і Пуціна аб тым, што яны выступаюць супраць паўтору другога туру прэзыдэнцкіх выбараў, як гэта прапаноўвалі міжнародныя пасярэднікі, у тым ліку і Квасьнеўскі.

Польскі прэзыдэнт, у прыватнасьці, сказаў:

(Квасьнеўскі: ) “Мы сапраўды ставімся да Расеі як да небходнага партнэра ў вырашэньні ўкраінскага канфлікту, але вырашэньне гэтага крызысу мусіць адбывацца пры выкананьні двух умоваў: па-першае, трэба каб усе бакі прызналі тыя фальсыфікацыі, на якія мы маем доказы, і па-другое – паўтор другога туру выбараў.

Трэба даць украінцам шанец зрабіць свабодны выбар. Злучаныя Штаты, Эўрапейскі Зьвяз, Польшча – усе мы гаворым пра стандарты. У кожным месцы плянэты людзі павінны мець права зрабіць свабодны выбар.

Калі вярнуцца да Расеі, дык на маю думку тут ёсьць пэўны прагрэс. Яшчэ тыдзень таму Масква прызнавала толькі тое, што выйграў Януковіч і больш нічога. А сёньня Расея ўжо гаворыць, што ёсьць пацьверджаньне фальсыфікацыяў, што трэба шукаць выхаду з крызысу”.

Сказаў прэзыдэнт Польшчы Квасьнеўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG