Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа за перагаласаваньне другога туру ўкраінскіх выбараў, Расея - за новыя выбары


КІЕЎ. Дзейны прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма правёў у Маскве перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. Пуцін заявіў, што падтрымлівае намаганьні Кучмы вырашыць крызыс ва Ўкраіне і не дапусьціць падзелу краіны. Пуцін скрытыкаваў ідэю правядзеньня паўторнага галасаваньня ў рамках другога туру выбараў.

(ПУЦІН:) – Перагаласаваньне другога туру таксама можа нічога ня даць. Што гэта значыць -- перагаласаваньне ў трэці, чацьверты, дваццаць пяты раз – пакуль ня будзе задаволены адзін з бакоў?

Эўрапарлямэнт заклікаў да скасаваньня вынікаў другога туру выбараў і паўтарэньне галасаваньня, з чым пагаджаецца Віктар Юшчанка. Леанід Кучма настойвае на новых выбарах у 2005 г.

(КУЧМА:) – Перагаласаваньне было б простым плебісцытам. І я не разумею, чаму некаторыя калегі – у тым ліку з эўрапейскіх структураў прапануюць ісьці па гэтым шляху.

Вярхоўны Суд Украіны працягвае разгляд пазову апазыцыі аб прызнаньні вынікаў другога туру выбараў несапраўднымі. Сябра ЦВК Руслан Князевіч выкаўаў думку, што выбары былі сфальшаваныя з дапамогаю 1 млн. дадатковых бюлетэняў. Рашэньне ВС чакаецца заўтра. Учора Віктар Юшчанка і Віктар Януковіч пагадзіліся падпісаць дакумэнт аб ўрэгуляваньні палітычнага крызысу, у якім пагадзіліся паважаць рашэньне Вярхоўнага Суда.

У Пярну міністры замежных справаў краінаў Балтыі і Нямеччыны абмеркавалі сытуацыю ва Ўкраіне і выказалі падтрымку дэмакратычным сілам у гэтай краіне.
XS
SM
MD
LG