Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бамбаваньне і гуманітарныя праблемы ў Іраку


БАГДАД. Цэнтральныя раёны ірацкае сталіцы былі збамбаваныя з мінамётаў. Адзін чалавек загінуў, некалькі параненыя. ЗША абвясьцілі, што павялічваюць колькасьць свайго кантынгенту ў Іраку з 138-мі тысячаў да 150, дзеля забесьпячэньня стабільнасьці падчас студзеньскіх усеагульных выбараў. ААН заявіла, што каля 210 тыс. чалавек, якія сыйшлі з Фалюджы перад штурмам, які распачаўся 8 лістапада, знаходзяцца ў крытычным стане. Яны разьмяшчаюцца ў мястэчках ля Фалюджы, паколькі амэрыканскія войскі блякуюць горад. Нестае ежы, мэдыкамэнтаў і іншых гуманітарных патрэбаў. Раней ЮНІСЭФ папярэджваў, што бальшыня дзяцей пакутуе на дыярэю і недаяданьне.

Часовы прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі сустрэнецца заўтра з канцлерам Нямеччыны Герхардтам Шродэрам у справе дапамогі па аднаўленьні Іраку.
XS
SM
MD
LG