Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея аказвае ціск на Абхазію


СУХУМІ. Расея ўвяла забарону на ўвоз з Абхазіі цытрусавых, экспарт якіх ёсьць адным з галоўных прыбыткаў гаспадаркі Абхазіі. Раней Расея перапыніла чыгуначныя зносіны з Сухумі і ўзмацніла ахову расейска-абхаскае мяжы. Аднак кандыдат у прэзыдэнты ад апазыцыі Сяргей Багапш заявіў, што зойме прэзыдэнцкі пасад 6 сьнежня, нягледзячы на ціск з Масквы, якая падтрымлівала на выбарах ягонага суперніка Раўля Хаджымбу. (БАГАПШ:) – Усё гэта ўкладваецца ў адну канву – спробы аказаць на нас ціск. Мы ўспрынялі гэта спакойна. Мы ня лічым, што выказваньні паасобных чыноўнікаў, хай сабе і высокага рангу, паўплываюць на нашыя стасункі з Расеяй.

Міністарка замежных справаў Грузіі Саломэ Зэрабішвілі зьвінаваціла Расею у "недапушчальным умяшаньні" ў справы Абхазіі.
XS
SM
MD
LG