Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК Румыніі абвясьціла вынікі выбараў


БУХАРЭСТ. ЦВК Румыніі абвясьціла, што Сацыял-Дэмакратычная партыя (былая Камуністычная) атрымала 132 месцы у 332-мясцовай ніжняй палаце парлямэнту. Выбары адбыліся ў мінулую нядзелю. Сацыял-дэмакраты здолеюць сфармаваць урад, толькі аб’яднаўшыся з партыяй вугорскай меншыні UDMR, якая атрымала 22 месцы, і прадстаўнікамі іншых мяншыняў, якія аўтаматычна маюць 18 месцаў. Цэнтрысцкі альянс лібэралаў і дэмакратаў атрымаў 112 месцаў, а ультранацыяналістычная партыя PRM дамаглася 48. У верхняй палаце парлямэнту сацыял-дэмакраты (былыя камуністы) узялі 57 месцаў са 137, цэнтрысцкі альянс дэмакратаў і лібэралаў – 49, а ультранацыяналісты – 21. Прэм’ер-міністар Адрыян Настазэ, адзін зь лідэраў кіруючых сацыял-дэмакратаў, заявіў аб немагчымасьці саюзу з ультранацыяналістамі. Настазэ і лідэр цэнтрысцкай апазыцыі Траян Бэсэску працягнуць барацьбу за прэзыдэнцкі пасад у другім туры выбараў 12 сьнежня.
XS
SM
MD
LG