Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Лябедзька адмаўляецца размаўляць з супрацоўнікамі пракуратуры


Альгерд Невяроўскі, Менск Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі Анатоль Лябедзька быў выкліканы 2 сьнежня ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску. Сьледчых зацікавіла інтэрвію, якое той даў польскай “Gazecie Wyborczej”, яно тычылася адной з нарадаў у Аляксандра Лукашэнкі на тэму рэфэрэндуму і выбараў. Але размовы фактычна не адбылося.

Анатоль Лябедзька паведаміў беларускай “Свабодзе”, што сустрэча з намесьнікам пракурора Цэнтральнага раёну спадаром Рамашэўскім была вельмі кароткая:

(Лябедзька: ) “Я зрабіў заяву. Зыходзячы з таго, што пракуратура ёсьць інструмэнтам палітычнага ўзьдзеяньня на апанэнтаў улады, што часткова пацьвярджаецца і адмовай ва ўзбуджэньні крымінальнай справы паводле факту майго зьбіцьця, я адмаўляюся даваць якія небудзь тлумачэньні й наогул кантактаваць з супрацоўнікамі пракуратуры”.

Пасьля выбарчай кампаніі многіх палітыкаў, грамадзкіх дзеячоў і журналістаў выклікаюць у пракуратуру, дзе бяруць тлумачэньні з нагоды іх выказваньняў ці публікацыяў у справе правядзеньня выбараў і рэфэрэндуму. А на праваабаронцу Гары Паганяйлы нават заведзеная крымінальная справа. Анатоль Лябедзька так тлумачыць дзеяньні ўладаў:

(Лябедзька: ) “Я думаю, што тут пачалася такая кампанія сілавых структураў. І мэта гэтай кампаніі — ня даць мажлівасьці сыстэмна, спакойна працаваць апанэнтам улады. Я думаю, што робіцца спроба не дапусьціць кансалідацыі, аб’яднаньня дэмакратычных сілаў і выпрацоўкі адзінай стратэгіі дзеяньняў”.

3 сьнежня Анатоля Лябедзьку зноў выклікаюць на допыт у Менскую гарадзкую пракуратуру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG