Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволены пажыцьцёва палестынскі лідэр зноў вырашыў удзельнічаць у выбарах


РАМАЛАГ. Марван Баргуці, палестынскі лідэр, якія сядзіць у ізраільскай турме, зноў пацьвердзіў, што хоча ўдзельнічаць у выбарах кіраўніка аўтаноміі 9 студзеня. Гэта адбылося пасьля таго, як ён раней зьняў сваю кандыдатуру, каб пазьбегчы расколу ў руху Фатх. Фатх асудзіў гэтае рашэньне Баргуці і зноўку падтрымаў свайго кандыдата Махмуда Абаса. Кажуць, што кандыдатура былога прэм’ер-міністра Абаса ухвалена Ізраілем і Злучанымі Штатамі. А наконт Баргуці дзяржсакратар Колін Паўэл сказаў, што яго кандыдатура магла быць праблематычнай. Аднак Баргуці лічыцца найбольш папулярным сярод палестынцаў. Ён атрымаў пяць пажыцьцёвых тэрмінаў зьняволеньня за арганізацыю нападаў на ізраільскія аб’екты.
XS
SM
MD
LG