Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраіле не зацьверджаны бюджэт на наступны год


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскі кааліцыйны ўрад мог распасьціся пасьля галасаваньня адносна бюджэту, якое адбылося няўдала для прэм’ер-міністра Арыэля Шарона. Галоўны хаўрусьнік прэм’ера партыя “Шынуй” прагаласавала супраць прыняцьця бюджэту. Атрымаўшы паразу, Шарон звольніў пяць міністраў, якія належаць да гэтай партыі. Зараз ён, як чакаецца, будзе шукаць хаўрусу з галоўнай апазыцыйнай партыяй — Партыяй працы. Калі бюджэт ня будзе прыняты да 31 сакавіка, тады адбудуцца выбары. Гэта будзе на гады раней за тэрмін, што будзе азначаць затрымку плянаў вываду ізраільскіх паселішчаў з паласы Газа і Заходняга берагу ракі Ярдан.
XS
SM
MD
LG