Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Брусэлю разам з жоўта-блакітнымі луналі бел-чырвона-белыя сьцягі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў цэнтры Брусэлю беларусы ўзялі актыўны ўдзел у пікеце ў падтрымку дэмакратычных сілаў ва Ўкраіне.

На брусэльскай плошчы Шуман, дзе знаходзяцца будынкі ўплывовых эўрапейскіх і сусьветных арганізацыяў, разам з украінскімі сьцягамі луналі сёньня і бел-чырвона-белыя.

Каля 10 беларусаў далучыліся да украінцаў, якія сёньня ў Брусэлі ладзілі пікет у падтрымку дэмакратычных сілаў на сваёй Бацькаўшчыне. Гаворыць адзін з удзельнікаў акцыі, прадстаўнік “Беларускай уніі” Вадзім Кабанчук.

(Кабанчук: ) “Украінцы змагаюцца цяпер ня толькі за сваю свабоду, але й за нашу. Калі там не атрымаецца зьмяніць сытуацыю, то Беларусі ад гэтага лягчэй ня будзе. А калі выйграе Юшчанка, дык мы, безумоўна, зможам разьлічваць на падтрымку братняга ўкраінскага народу”.

Гэтым разам беларусы не ўзялі з сабой плякатаў з надпісамі на беларускую тэматыку, а, разам зь беларускімі нацыянальнымі сьцягамі, на знак падтрымкі, трымалі ўкраінскія транспаранты.
XS
SM
MD
LG