Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анан адмовіўся сысьці ў адстаўку


ААН. Памочнік Генэральнага сакратара ААН Фрэд Экхарт заявіў, што Кофі Анан вырашыў выконваць свае абавязкі да канца тэрміну нягледзячы на заклік Норма Колемана. Раней сёньня амэрыканскі сэнатар Колеман, які ачольвае камісію Сэнату ЗША па расьсьледаваньню парушэньняў у ААНаўскай праграме “Нафта за харчаваньне”, заклікаў Генэральнага сакратара ААН Кофі Анана сысьці ў адстаўку. Колеман ахарактарызаваў праграму “Нафта за харчаваньне” як найбольшае махлярства за ўсю гісторыю ААН.
XS
SM
MD
LG