Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэнатар ЗША заклікаў Генэральнага сакратара ААН сысьці ў адстаўку


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі сэнатар Норм Колеман, які ачольвае камісію Сэнату ЗША па расьсьледаваньню парушэньняў у ААНаўскай праграме “Нафта за харчаваньне”, заклікаў Генэральнага сакратара ААН Кофі Анана сысьці ў адстаўку. Колеман ахарактарызаваў праграму “Нафта за харчаваньне” як найбольшае махлярства за ўсю гісторыю ААН. Тымчасам ААН пачала расьсьледаваньне сьцьверджаньняў, што ірацкі дыктатар Садам Гусэйн атрымаў у рамках праграмы каля 21 млрд. даляраў з даппамогаю замежных кампаніяў і магчыма, найвышэйшага кіраўніцтва ААН. Праграма ААН “Нафта за харчаваньне” дазваляла Іраку прадаваць нафту у абмен на харчаваньне, мэдыкамэнты і іншыя гуманітарныя пастаўкі, каб зьменшыць пакуты насельніцтва падчас шматгадовых міжнародных санкцыяў, накладзеных на Ірак.
XS
SM
MD
LG