Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз ухваляе новыя выбары ва Ўкраіне


БРУСЭЛЬ. Галяндыя, якая старшынюе ў Эўразьвязе, заявіла, што новыя выбары прэзыдэнта могуць быць адзіным выйсьцем з крызыснай сытуацыі ва Ўкраіне. Галяндзкі міністар эўрапейскіх сувязяў Аца Нікалаі ад імя міністраў замежных справаў 25 краінаў Эўразьвязу, заявіў, што працэс зайшоў у тупік і вынікі галасаваньня не задавальняюць ніводзін з бакоў. “Новыя выбары мусяць прайсьці ў абстаноўцы свабоды, справядлівасьці і празрыстасьці”. Тымчасам міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў зьвінаваціў Захад у “завялікім удзеле” ва ўкраінскіх справах. Лаўроў сьцьвярджае, што менавіта заходнія ўрадоўцы павялічылі напружанасьць ва Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG