Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбух на гарадзкім кірмашы ў Іраку


ІРАК. У горадзе Байджы на кірмашы выбухнуў замінаваны аўтамабіль, у выніку прынамсі 7 чалавек загінулі і 18 параненыя. Яшчэ адзін выбух на дарозе ля Багдаду забіў амэрыканскага жаўнера. Войскі кааліцыі цягам маштабнае апэрацыі за тыдзень затрымалі 210 чалавек, падазраваных у сувязі з ваяўнікамі. Амэрыканскія вайскоўцы блякавалі дарогі вакол Фалюджы, каб ня даць магчымасьці паўстанцам выбрацца з прымесцкіх раёнаў пасьля пераходу Фалюджы пад кантроль войскаў ЗША. Тымчасам 5 чалавек загінулі і 27 пазначаныя як зьніклыя на поўначы Іраку – пасьля таго, як човен з 44 курдзкімі рабочымі перавярнуўся на рацэ Тыгр. Рабочыя вярталіся з заробкаў у горад Замар, што каля Масула.
XS
SM
MD
LG