Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Менску: “Наколькі верагодна, што палітычны крызыс ва Ўкраіне можа прывесьці да падзелу ўкраінскай дзяржавы?”


Міхал Стэльмак, Менск Меркаваньнямі на гэты конт жыхароў Менску цікавіўся наш карэспандэнт.

(Спадарыня Алена: ) “Я ўпэўнена, што яна не падзеліцца. Бо не дапусьцяць разумныя людзі як з заходняй, так і усходняй Украіны”.

(Карэспандэнт: ) “Наколькі верагодны падзел Украіны ў выніку палітычнага крызісу?”

(Спадарыня Вера: ) “Я думаю, што немагчымы і непатрэбны”.

(Спадарыня Людміла: ) “Чым меншая краіна, тым ёй будзе цяжэй эканамічна. Патрэбна, каб яна засталася такой, якая цяпер”.

(Спадар Фэлікс: ) “Не, відаць ня будзе. Будзе адзіная Ўкраіна”.

(Спадарыня Натальля: ) “Я лічу, што нічога добрага гэта Ўкраіне ня дасць. Гэта будзе крызыс”.

(Спадар Аляксандар: ) “Можа, гэта ажыцьцяўляецца чыйсьці далёкасяжны плян? Лепш падзяліць, а потым лягчэй кіраваць”.

(Спадар Фэлікс: ) “Ім, кажуць, далі 12 мільёнаў даляраў, а затым яшчэ 8 мільёнаў, усяго 20, і трэба, каб яны адпрацавалі”.

(Спадар Тарас: ) “Ніколі не падзеліцца”.

(Карэспандэнт: ) “Чаму?”

(Спадар Тарас: ) “Ды таму, што гэты народ не такі дурны, каб падзяліцца. Гэта па-першае. Па-другое, гэта подступы дзьвюх замежных груповак — Эўразьвязу і Расеі. Усё ўляжацца”.

(Карэспандэнт: ) “Ці можа Ўкраіна падзяліцца?”

(Спадар Фёдар: ) “Я напалову ўкраінец. У мяне маці чыстая ўкраінка. Нельга, каб Украіна дзялілася. Хай будуць усходнія раёны, хай будуць заходнія. Але павінна быць тэрытарыяльная цэльнасьць Украіны. Заходнія раёны хай арыентуюцца на Захад, а ўсходнія на Ўсход”.

(Спадарыня Сьвятлана: ) “Я лічу, што немагчымы. Па-першае, зьнешнія сілы не дадуць гэта зрабіць. Тая ж Расея ня дасьць падзяліць Украіну”.

(Спадар Аляксандар: ) “Глоба ў 2002 годзе прадказваў падзел Украіны на Заходнюю і Ўсходнюю. Бачыце, прадказаньні збываюцца”.

(Спадарыня Тацяна: ) “Вельмі перажываю. Таму што я з паходжаньня ўкраінка. Я родам з Данецку. Заходняя Ўкраіна ня зможа жыць самастойна”.

(Карэспандэнт: ) “Як, на вашу думку, трэба ўрэгуляваць гэты канфлікт?”

(Спадарыня Тацяна: ) “На маю думку, трэба сысьці і Януковічу, і Юшчанку. І новыя выбары. Новыя людзі трэба каб прыйшлі”.

(Спадар Віктар: ) “Уважліва сачу за навінамі адтуль. У мяне бацька там нарадзіўся. Ня хочацца, каб падзялілася. Хочацца, каб усё мірам скончылася”.

(Карэспандэнт: ) “Як, на вашу думку, можна памірыць захад і усход Украіны?”

(Спадар Віктар: ) “Я выхад бачу ў гэтай сытуацыі, каб Януковіч і Юшчанка зьнялі свае кандыдатуры. І новыя кандыдаты вылучаліся”.

(Спадарыня Зоя: ) “Я думаю, што там неяк утрасецца. Надта хацелася б”.
XS
SM
MD
LG