Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве адбылася студэнцкая канфэрэнцыя, прысьвечаная сытуацыі ў Беларусі.


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У часе канфэрэнцыі, арганізаванай студэнтамі Вышэйшай школы грамадзкай псыхалёгіі, і прысутныя ў залі і запрошаныя экспэрты атрымалі сьпіс пытаньняў, вакол якіх адбывалася дыскусія. Удзельнікаў канфэрэнцыі, а сярод іх былі пераважна студэнты, цікавіла, перадусім, што можа зрабіць Польшча, каб дапамагчы грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, а таксама магчымы ўплыў падзеяў ва Ўкраіне на беларускую сытуацыю.

(Дэмбоўскі: ) “Мы хочам ведаць розныя погляды на сытуацыю ў Беларусі, бо цяжка дакладна арыентавацца ў беларускіх падзеях, чытаючы толькі газэты”, – заявіў адзін з арганізатараў канфэрэнцыі Адам Дэмбоўскі.

Экспэрты, а сярод іх былі дырэктар Усходне-эўрапейскага дэмакратычнага цэнтру Павал Казанэцкі, і намесьнік старшыні “Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі” Антось Цялежнікаў, адзначылі даволі высокі ўзровень абазнанасьці прысутных у беларускіх праблемах.

(Казанэцкі: ) “Я лічу што гэты ўзровень вельмі высокі. Людзі ведаюць, пра што хочуць запытацца, разумеюць што там адбываецца. Яны задаюць вельмі дакладныя пытаньні, хочуць даведацца мэханізмы працэсаў, што там адбываюцца. Ведаюць вельмі шмат прозьвішчаў беларускіх палітыкаў, апазыцыянэраў”.

Прадстаўнікі амбасады Беларусі ў Польшчы, якія таксама былі запрошаныя да ўдзелу ў канфэрэнцыі, на сустрэчу не прыйшлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG