Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі міністар абароны нагадвае аб неабходнасьці арыштаваць былога харвацкага генэрала, якога падазраюць у ваенных злачынствах


ЗАГРЭБ. Брытанскі міністар абароны Джэф Хун сказаў у аўторак, што харвацкія ўлады павінны арыштаваць наколькі магчыма хутка Антэ Гатавіна, якога падазраюць у ваенных злачынствах. Хун сказаў, што Загрэб павінен затрымаць былога генэрала, каб выканаць адну з найважных папярэдніх умоў, каб далучыцца да Эўрапейскага Зьвязу. Гатавіна ёсьць трэцім з найбольш шуканых Судом па ваенных злачынствах у Гаазе. Ён абвінавачаны ў забойстве і зьнікненьні соцень сэрбаў паміж 1991-м і 1995-м гадамі. Сэрба ўзяліся за зброю, каб не дапусьціць адлучэньне Харватыі ад Югаслаўскай фэдэрацыі ў 1991 годзе. Баявыя дзеяньні доўжыліся некалькі гадоў.
XS
SM
MD
LG