Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскіх палітыкаў хочуць паспрабаваць прыцягнуць да адказнасьці за скандал у ірацкай турме Абу-Грэйб


БЭРЛІН. Міжнародная юрыдычная каманда зарэгістравала скаргу наконт распачацьця крымінальнай справы супраць міністра абароны ЗША Дональда Рамсфэльда ды іншых высокіх афіцыйных асобаў краіны. Скарга датычыць скандалу, зьвязанага са зьдзекамі з вязьняў турмы Абу-Грэйб. Нью-Ёркскі цэнтар канстытуцыйных правоў і Бэрлінская асацыяцыя адвакатаў заявілі, што яны і чацьвёра ірацкіх грамадзянаў, з якімі кепска абыходзіліся амэрыканскія жаўнеры, спрабуюць праз нямецкіх фэдэральных пракурораў прад’явіць пазоў амэрыканскім палітыкам. Нямеччына была абрана таму, што ў ёй два гады існуе Кодэкс злачынстваў супраць міжнароднага права. Паводле яго нямецкія суды могуць мець унівэрсальную юрысдыкцыю у выпадках, якія датычаць ваенных злачынстваў ці злачынстваў супраць чалавечнасьці.
XS
SM
MD
LG