Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве сёньня распачнецца другі раунд перамоваў з удзелам міжнародных пасярэднікаў


КІЕЎ. Украінская апазыцыя заяўляе, што спыняе перамовы адносна спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў і працягне вулічныя пратэсты і аблогу ўрадавых будынкаў. Такая заява была прынята пасьля таго, як парлямэнт адхіліў вотум недаверу ўраду. Парлямэнт адновіць работу сёньня, Вярхоўны суд таксама працягне разглядаць пытаньне пра ашуканствы ў другім туры выбараў.

Прэм’ер-міністар Віктар Януковіч, якога Цэнтарвыбаркам абвесьціў пераможцам выбараў, зрабіў прапанову: каб ён і кандыдат ад апазыцыі Віктар Юшчанка больш ня ўдзельнічалі ў новым туры выбараў, калі будзе даказана, што падчас апошняга галасаваньня былі ашуканствы. Януковіч таксама прапанаваў Юшчанку стаць прэм’ер-міністрам, калі ён сам стане прэзыдэнтам. Але Юшчанка ад прапановаў адмовіўся. Учора ўвечары ў Кіеў пачалі прыбываць пасярэднікі ад Эўрапейскага Зьвязу, ад Польшчы, Літвы і Расеі. З іхнім удзелам адбудзецца другі раунд перамоваў адносна разьвязаньня крызіса ва Украіне.
XS
SM
MD
LG