Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдату ў дэпутаты Менгарсавету Алесю Міхалевічу сарвалі сустрэчу з выбарцамі


Севярын Квяткоўскі, Менск 12 сьнежня ў Малінаўскай акрузе Менску маюць адбыцца давыбары ў Гарадзкі савет сталіцы. На 30 лістапада ў менскай школе №20 была заплянаваная сустрэча намесьніка старшыні Партыі БНФ Алеся Міхалевіча з выбарцамі. Але яна не адбылася.

На ганку школы, дзе заплянаваны сход сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Алесь Міхалевіч патлумачыў, што намесьнік старшыні Ленінскага раёну Менску Аляксандар Алалаў заявіў, што асобная сустрэча Міхалевіча з выбарцамі яму – Алалаву – не патрэбная. Маўляў, няхай спадар Міхалевіч удзельнічае ў агульным сходзе для ўсіх кандыдатаў. Канкурэнтамі сябры Партыі БНФ ёсьць прадстаўнікі БРСМ і партыі ўлады.

(Міхалевіч: ) “Большасьць адміністрацыі цудоўна разумее, што гэта цалкам парушае выбарчае заканадаўства. Усе баяцца ўзяць на сябе адказнасьць за тое, каб зарэгістраваны кандыдат ад апазыцыі мог сустрэцца зь людзьмі”.

Заявіў Алесь Міхалевіч.

Цяпер у Менскім гарадзкім савеце няма аніводнага дэпутата ад апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG