Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гаўер Саляна і Аляксандар Квасьнеўскі зноў адведаюць Кіеў


КІЕЎ. Сьпікер Дзярждумы Расеі Барыс Грызлоў фактычна выключыў магчымасьць мірнага вырашэньня украінскага крызысу. Адзін зь лідэраў расейскае апазыцыі, лідэр партыі “Яблык” Грыгорый Яўлінскі зьвінаваціў расейскія ўлады ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы Ўкраіны і правакаваньні палітычнага крызысу. Міжтым прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін і канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр падчас тэлефоннай размовы прыйшлі да згоды, што палітычны крызыс ва Ўкраіне мусіць быць вырашаны без зьнешняга ўмяшаньня. Гаўер Саляна, кіраўнік Эўразьвязу ў справах замежнае палітыкі наведае Украіну сёньня ў справе перамоваў аб урэгуляваньні крызысу. Заўтра да яго далучыцца прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі.
XS
SM
MD
LG