Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Больш за 4 тыс. шахцёраў загінулі сёлета ў Кітаі


ПЭКІН. Улады Кітаю заяўляюць, што шанцаў на выратаваньне 127 шахцёраў, што знаходзяцца пад заваламі ў выніку выбуху на вугальнай шахце на ўсходзе краіны, практычна няма. У выніку выбуху у нядзелю там загінулі больш за 50 чалавек. Сем’і загінулых вінавацяць кітайскія ўлады ў сьмерці сваіх блізкіх. Нягледзячы на высокую шчыльнасьць выбуховых газаў, пра якую стала вядома за тыдзень да трагедыі, адміністрацыя шахты прымушала гарнякоў працаваць, пагражаючы штрафамі. Кітайскія шахты вядомыя як самыя небясьпечныя ў сьвеце. Штогод у сярэднім у выніку аварыяў гіне 7 тыс. кітайскіх шахцёраў. Сёлета загінула больш за 4 тыс. чалавек.
XS
SM
MD
LG