Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня чакаюцца канчатковыя вынікі парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі


БУХАРЭСТ. Сёньня чакаюцца канчатковыя вынікі парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі. Падлічаны дзьве траціны бюлетэняў. Кіруючая Сацыял-дэмакратычная партыя мае 36 адсоткаў галасоў. Цэнтрысцкі Зьвяз правасудзьдзя і праўды—крыху менш—32 адсоткі. Паводле такіх вынікаў ніводзін з бакоў ня зможа мець большасьці ў парлямэнце і будзе шукаць хаўрусьнікаў, каб сфармаваць кааліцыйны ўрад.

На прэзыдэнцкіх выбарах 40 адсоткаў галасоў атрымаў прэм’ер-міністар Адрыян Настасэ, а мэр Бухарэста Траян Бачэску—34 адсоткі. Яны выйшлі ў другі тур выбараў, які адбудзецца 12 сьнежня. Апазыцыя сьцьвярджае пра ашуканствы падчас правядзеньня галасаваньня.

Новаму прэзыдэнту давядзецца праводзіць рэформы, паколькі Румынія спадзяецца далучыцца да Эўразьвязу ў 2007 годзе.
XS
SM
MD
LG