Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку новыя ахвяры, хаця часовы прэм''ер краіны лічыць, што гвалт з боку ваяўнікоў зьменшыўся


БАГДАД. У Іраку працягваецца гвалт. Дванаццаць чалавек, пераважна паліцыянты, загінулі ўчора. Тэрарыст-самагубца на замінаванай машыне ўехаў у групу паліцыянтаў, якія чакалі заробку каля пастарунка каля горада Рамадзі. У заходняй частцы краіны чацьвёра ірацкіх нацыянальных гвардэйцаў былі забіты таксама пры выбуху замінаванай машыны на кантрольна-прапускным пункце.

Амэрыканскае камандаваньне паведамляе, што ўчора таксама загінулі два амэрыканскія жаўнеры і трое паранены. Гэта адбылося ў Багдадзе. Бомба выбухнала на ўзбочыне дарогі побач з амэрыканскім патрулём.

Часовы прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі ў панядзелак сьцьвердзіў, што гвалт з боку паўстанцаў зьменшыўся, паколькі амэрыканскія ды ірацкія войскі захапілі горад Фалуджу.
XS
SM
MD
LG