Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША лічаць, што трэба заставацца пільнымі адносна ядзернай праграмы Ірана


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты пераконваюць, каб міжнародная супольнасьць засталася пільнай адносна ядзернай праграмы Ірана. Прадстаўнік Белага дому Скот Макклелан зазначыў, што ЗША не выключаюць магчымасьць таго, што Іран зьвернецца ў Раду бясьпекі ААН у пытаньні яго ядзернай праграмы.

Раней учора Міжнароднае агэнцтва ядзернай энэргіі пацьвердзіла, што Іран прыпыніў узбагачэньне урану. Згодна новаму пагадненьню, Іран зьмякчыў сваё патрабаваньне наконт таго, каб пакінуць яму магчымасьць выкарыстоўваць для экспэрымэнтаў 20 цэнтрыфугаў. Кіраўнік МАГАТЭ Махамэд Эль-Барадэй сказаў, што цяпер яны ня дзейнічаюць. Іранскі прэзыдэнт Махамэд Хатамі сказаў, што паколькі рашэньне МАГАТЭ адносна ядзернай праграмы краіны было прынята, гэта стала паразай ворагаў Ірана.
XS
SM
MD
LG