Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы калідорны стаў міністрам гандлю ЗША


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш прызначыў Карласа Гутыераса новым міністрам гандлю заміж Дональда Эванса, які падаў у адстаўку. “Лёс Карласа Гутыераса ёсьць увасабленьнем амэрыканскай гісторыі посьпеху", -- сьцьвердзіў Джордж Буш. Новы міністар – імігрант з Кубы, ангельскую мову вывучыў, працуючы калідорным у гатэлі. Да прызначэньня міністрам Гутыерас ачольваў буйны канцэрн “Келлаг”, які спэцыялізуецца на вытворчасьці зерневых паўфабрыкатаў.
XS
SM
MD
LG