Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз: новыя патрабаваньні да Турцыі


БРУСЭЛЬ. Эўразьвяз паставіць Турцыі жорсткія ўмовы яшчэ да пачатку перамоваў аб далучэньня да Эўразьвязу. Праект рэзалюцыі ў гэтай справе падрыхтавала Галяндыя, якая цяпер старшынюе ў ЭЗ. Дакумэнт прадугледжвае спыненьне перамоваў у выпадку, калі Турцыя не працягне рэформаў. ЭЗ таксама можа запатрабаваць у Анкары прызнаньня Грэцкае Рэспублікі Кіпр. Рэзалюцыю павінныя прыняць лідэры ЭЗ на саміце 16-17 сьнежня.
XS
SM
MD
LG