Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валер Фралоў: “... Ня ўсё ладзіцца ў Аляксандра Рыгоравіча з Крамлём”


Ул. інф. Прызначэньне Віктара Шэймана кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта камэнтуе генэрал Валер Фралоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў 2-га скліканьня.

(Фралоў:) “Я лічу, што ў нейкай ступені гэта тыя людзі, якія былі цесна зьвязаныя з Масквой. Думаю, што ня ўсё ладзіцца ў Аляксандра Рыгоравіча з Крамлём. Побач зь ім павінны быць цалкам адданыя людзі, якім іншага шляху няма. І гэта таксама ў сувязі з тым, што павінны быць прынятыя больш жорсткія захады. Шэйман – гэта чалавек, які выканае ўсё. Усё ж Латыпаў быў інтэлігентным чалавекам, і для гэтай ролі ён не падыходзіў. Іншыя часы надыходзяць у нас”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG