Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кучма прапануе правесьці новыя выбары


КІЕЎ. Дзейны прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма прапанаваў зладзіць пералік галасоў, пададзеных у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Луганскай і Данецкай вобласьцях, таксама ініцыяваў правядзеньне новых прэзыдэнцкіх выбараў, каб вырашыць палітычны крызыс. Міністар абароны Ўкраіны Аляксандр Кузьмук папярэдзіў, што войска будзе абараняць стабільнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць дзяржавы. Напрыканцы мінулага тыдня некаторыя рэгіёны на поўдні ды ўсходзе Ўкраіны запатрабавалі статус аўтаноміі. Апазыцыя тым часам працягвае настойваць на прызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў нядзейснымі. Апазыцыйны кандыдат Віктар Юшчанка настойвае на сваёй перамозе і правядзеньні паўторна другога туру выбараў. Сёньня Вярхоўны суд Украіны пачаў разгляд скаргі штабу Юшчанкі на правядзеньне выбараў.

НАТА і Эўразьвяз перасьцераглі супраць тэрытарыяльнага падзелу Ўкраіны. “Адзінства – жыцьцёва неабходне для Украіны”, -- заявіў адзін з кіраўнікоў Эўразьвязу Гаўер Саляна. Падобную зачву зрабіў Генэральны сакратар НАТА Яап дэ Хоп Схэфэр: -- Ніякага гвалту – гэта першае, другое – усе юрыдычныя пытаньні трэба вырашаць у судзе. Трэцяе – украінскі народ павінны сам вырашаць праблемы. Па чацьвертае – яшчэ раз дазволю сабе падкрэсьліць важнасьць захаваньня цэласнасьці Ўкраіны. Тымчасам Вярхоўны суд Украіны адхіліў прапанову Цэнтарвыбаркаму забараніць акцыю пратэста ля будынку падчас паседжаньня. Адначасна суд прыняў да разгляду шэраг новых аргумэнтаў, якія прапанавалі прыхільнікі Вкітара Юшчанкі – аб парушэньні выбарчага заканадаўства ва ўсходніх і паўднёвыхіх рэгіёнах Украіны. Паводле закону, Вярхоўны Суд можа разглядаць скаргу да 5 дзён.
XS
SM
MD
LG