Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адпаведнасьці з указам Аляксандра Лукашэнкі Генэральным пракурорам Беларусі прызначаны Пётр Міклашэвіч


Ганна Соўсь, Менск Пётр Міклашэвіч – прафэсійны юрыст, раней ён працаваў старшынём Гомельскага абласнога суду, потым першым намесьнікам міністра юстыцыі Беларусі, і апошняя яго пасада перад прызначэньнем Генэральным пракурорам – першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі.

Вось як для Радыё Свабода пракамэнтавала гэтае прызначэньне адвакатка Вера Страмкоўская, кіраўніца Цэнтра правоў чалавека.

(Страмкоўская: ) “Усё ж пасада Генэральнага пракурора павінна адпавядаць закону аб пракуратуры, у адпаведнасьці зь якім гэты чалавек павінен мець спэцыяльную юрыдычную адукацыю. Гэта высокаадукаваны юрыст, які ведае, як трэба наглядаць за выкананьнем законнасьці, таму што нагляд можа быць і пракурорскі, і судовы. Гэта, на мой погляд, лепш, чым было дагэтуль, таму што Шэйман ня меў ні таго, ні другога” .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG