Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынская апазыцыя і АБСЭ разышліся ў ацэнцы выбараў


БУХАРЭСТ. Паводле папярэдніх вынікаў парлям''нцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў, у Румыніі перамагае кіруючая сацыял-дэмакратычная партыя, былая Камуністычная партыя Румыніі. Пасьля падліку 50% галасоў выбарцаў Сацыял-дэмакратычная партыя атрымала блізу 35% галасоў як на выбарах у Палату прадстаўнікоў , так і на выбарах у верхнюю палату – Сэнат. На другім мейсцы апынуўся цэнтрысцкі альянс лібэральных ды дэмакратычных партыяў. У прэзыдэнцкіх выбарах наперадзе прэм’ер-міністар Адрыян Настасэ, які атрымаў 39% галасоў. За ягонага суперніка – мэра сталіцы Румыніі Траяна Бачэску прагаласавалі 35% выбарцаў. Яўка дасягнула 57%. Паводле апазыцыі, выбары суправаджаліся шматлікімі парушэньнямі, кіруючая партыя перавозіла сваіх прыхільнікаў на аўтобусах з аднаго мейсца ў іншае, каб тыя прагаласавалі некалькі разоў. Паводле назіральнікаў АБСЭ, выбары ў Румыніі прайшлі на добрым арганізацыйным і прафэсійным роўні, нягледзячы на паасобныя парушэньні працэдуры.
XS
SM
MD
LG